Доступ да інтэрнэт-сайту «Першы рэгіён» абмежавала пракуратура


Пракуратура Берасцейшчыны выявіла шэраг парушэнняў Закону аб СМІ інтэрнэт-рэсурсам «Першы рэгіён» (1 reg.bу). У сувязі з гэтым пракурор вобласці Віктар Клімаў пастанавіў абмежаваць доступ да сайту з забаронай аднаўляць яго цягам 6 месяцаў.

Доступ да інтэрнэт-сайту «Першы рэгіён» (1 reg.bу) абмежаваны паводле пастановы пракурора Берасцейскай вобласці Віктара Клімава. Падставай для блакавання старонкі сталі нібыта шматлікія парушэнні Закону аб СМІ.

У якасці прыкладу пракуратура кажа, што на сайце была размешчаная «экстрэмісцкая» інфармацыя, а таксама спасылкі на сайты, якія яе распаўсюджвалі. Акрамя таго, нібыта некаторыя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленнямі, якія распальваюць варожасць паводле палітычных і ідэалагічных матываў.

Пра блакаванне сайту берасцейскага выдання «Першы рэгіён» рэдакцыі выдання паведаміла 31 снежня 2021 года.

Hавiны
У Беларусі пад самы Новы год заблакавалі сайт «Першы рэгіён»
2021.12.31 21:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў