Байдэн паабяцаў Зяленскаму рашучы адказ у выпадку ўварвання Расеі ва Украіну


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у тэлефоннай размове паабяцаў кіраўніку Украіны Уладзіміру Зяленскаму не прымаць ніякіх рашэнняў, якія датычаць партнёраў без іх ведама. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дому.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сустрэчы. 1 верасня 2021 года.
Фота: president.gov.ua

Джо Байдэн таксама паабяцаў рашучы адказ з боку ЗША і краін–партнёраў у выпадку, калі Масква працягне ўрывацца ва Украіну.

«Прэзідэнт Байдэн падкрэсліў прыхільнасць ЗША, краін–саюзнікаў і партнёраў да прынцыпу «нічога пра цябе без цябе». Ён пацвердзіў прыхільнасць ЗША суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», – заявілі ў Белым доме.

Ён таксама выказаў падтрымку «захадам умацавання даверу па дээскалацыі напружанасці на Данбасе і актыўную дыпламатыю для прасоўвання выканання Менскіх пагадненняў у падтрыманне Нармандскага фармату».

Hавiны
У адказ на санкцыі Пуцін прыгразіў разарваць расейска-амерыканскія стасункі
2021.12.31 09:45

Нагадаем, што 30 снежня Уладзімір Пуцін таксама паразмаўляў праз тэлефон з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Бакі дамовіліся працягнуць дыялог у Жэневе 9–10 студзеня, а потым у межах саміту Расея – NATO у Бруселі 12 студзеня. 13 студзеня пачнуцца дыскусіі ў АБСЕ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў