«Арт Сядзіба» паведаміла пра спыненне сваёй дзейнасці


Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» адзначае 10 гадоў існавання арганізацыі. Але пры гэтым арганізацыя паведамляе, што далей пляцоўка больш не будзе існаваць.

Пасля 10-гадовай дзейнасці «Арт Сядзіба» спыняе сваё існаванне.

«Па прычыне таго, што мы знаходзімся ў стадыі ліквідацыі, а яшчэ неўзабаве прымуць закон аб адказнасці за дзейнасць арганізацыяў, якія ліквідаваныя, мы прынялі рашэнне не працягваць дзейнасць.

Дзякуем усім, хто быў з намі ўсе гэтыя гады. Мы вас любім!», – звяртаюцца актывісты пляцоўкі праз свае сацсеткі.

Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» стваралася як творчая прастора, асноўная мэтай якой – прасоўванне беларускай мовы і культуры сярод моладзі. За 10 гадоў існавання арганізацыя зладзіла дзясяткі культурніцкіх імпрэзаў, выдала шмат кніг, падтрымала шэраг ініцыятываў і стала адным з найважнейшых месцаў беларушчыны ў сталіцы. Адзін з заснавальнікаў «Арт Сядзiбы» Павел Белавус цяпер за кратамі.

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў