Тэлеграм-канал аналітыка Арцёма Шрайбмана прызналі экстрэмісцкім


Тэлеграм-канал беларускага палітычнага аналітыка і журналіста Арцёма Шрайбмана прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім.

Рашэнне прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-каналу «Shraibman» прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебску па матэрыялах 7-га ўпраўлення ГУБАЗіКу.

Арцём Шрайбман, беларускі палітолаг, аналітык, журналіст.
Фота: Белсат

Аналітык Шрайбман пракаментаваў радыё «Свабода» прызнанне яго тэлеграм-каналу «экстрэмісцкім»: «Я разумеў, што рана ці позна ўсе, хто хоць нешта публічна гаворыць, будуць экстрэмістамі, таму ня ўбачыў тут нечага сенсацыйнага».

«Я не думаю, што ўлады робяць гэта таму, што я ім пагражаю. Гэта проста спроба зменшыць цыркуляцыю некамфортнай для іх інфармацыі, наколькі яны гэта могуць. Ці то аналітыка, ці то публіцыстыка, ці то журналістыка. Яны жадаюць, каб гэтую інфармацыю чытала як мага менш людзей», – адзначыў ён.

Арцём Шрайбман цяпер ва Украіне. Ён з’ехаў з краіны ўвечары 3 чэрвеня пасля сюжэту на дзяржаўным тэлебачанні, у якім затрыманы пасля пасадкі самалёта блогер Раман Пратасевіч згадаў яго як актыўнага ўдзельніка тэлеграм-чату, з якога нібыта каардынаваліся пратэсты ў Беларусі.

Цяпер у Беларусь больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі.

Hавiны
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман быў вымушаны з’ехаць ва Украіну
2021.06.05 14:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў