У ЗША выявілі першы выпадак штаму о-мікрон у цалкам вакцынаванага чалавека


У ЗША пацвердзілі першы выпадак заражэння штамам о-мікрон у чалавека, які прайшоў поўны курс вакцынацыі супраць каронавіруса, паведамляе агенцтва «Reuters».

Фота: med-soyuz.com.ua

Выпадак заражэння новым штамам о-мікрон выявілі ў пацыента, які вярнуўся 22 лістапада з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў ЗША. Станоўчы вынік тэсту на каронавірус прыйшоў 30 лістапада.

Галоўны інфекцыяніст ЗША Энтані Фаўчы паведаміў, што заражаны атрымаў дзве дозы вакцыны, але не меў трэцяй, бустэрнай, прышчэпкі супраць COVID-19. Адзначаюць, што ў пацыента назіраюцца лёгкія сімптомы хваробы, ён крыяе.

Пацыент цяпер у самаізаляцыі, а ўсе людзі, якія блізка кантактавалі з ім, атрымалі негатыўны вынік аналізу на каронавірус.

Першыя выпадкі заражэння штамам о-мікорн былі выяўленыя ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Батсване, паведамілі ў канцы лістапада брытанскія навукоўцы. Пазней штам знайшлі ў іншых краінах, у тым ліку ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах і Вялікай Брытаніі.

Аб’ектыў
Новы штам каронавірусу больш небяспечны. Ці вытрымае беларуская сістэма аховы здароўя?
2021.11.29 23:27

АД, belsat.eu

Стужка навінаў