Ціханоўская ўвайшла ў спіс «Жанчыны года 2021» паводле версіі «Financial Times»


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс «Жанчыны года 2021» паводле брытанскага выдання «Financial Times».

Здымак з адмысловага рэпартажу «Белсату» пра жыццё Святланы Ціханоўскай пасля рэгістрацыі ў ЦВК «Я перадаю ўвесь боль беларусаў свету». Вільня, Літва. Травень 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Выданне называе Святлану Ціханоўскую «заўзятаю лідаркай і палкай абаронцаю дэмакратыі».

Усяго ў рэйтынг увайшлі 25 самых уплывовых жанчын свету, у ліку якіх – спікерка Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлоўсі, прэзідэнтка Тайваню Цай Ін Ўэнь, тэнісістка Наомі Осака, генеральная дырэктарка «General Motors» Мэры Бара, акторкаСкарлет Ёгансан ды іншыя.

Нагадаем, што летась Ціханоўская трапіла ў топ-12 самых уплывовых жанчын паводле «Financial Times», дзе заняла чацвёрты радок рэйтынгу.

ВІДЭА
Святлана Ціханоўская ў Еўрапарламенце – пра «забытых еўрапейцаў». Ці пачулі крык душы беларусаў?
2021.11.25 15:42

АД, belsat.eu

Стужка навінаў