«Сябрам і саюзнікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі». У МЗС Чэхіі выклікалі беларускага пасла


Міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк напісаў у сваім Twitter, што ў чэшскі МЗС выкліканы беларускі пасол.

Ён заявіў, што гэта адказ на выклік чэшскага дыпламата ў Менску пасля высылкі кіраўніка БФФ Уладзіміра Базанава.

«Сябрам і саюзнікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі! І сёння ў міністэрстве АБСЕ я буду крытыкаваць рэжым Лукашэнкі», – напісаў Якуб Кулганэк.

Нагадаем, некалькі дзён таму, 30 лістапада, у Чэхіі паліцыяй быў затрыманы старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў і яго жонка. Паводле МЗС Чэхіі, у яго не было ўязной візы, у паліцыі ж казалі пра парушэнне супрацьэпідэміялагічных захадаў.

Рашэннем чэшскіх уладаў 1 снежня Базанаў быў высланы з Чэхіі.

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола з 20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Абноўлена
У Чэхіі затрымалі кіраўніка беларускага футболу
2021.11.30 17:53

АД, belsat.eu

Стужка навінаў