Фільм рэжысёра Аляксея Палуяна пра беларускія пратэсты кваліфікаваўся на прэмію «Оскар»


Фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна «Courage» аб пратэстах у Беларусі ў 2020 годзе кваліфікаваўся на прэмію «Оскар» у катэгорыю найлепшых дакументальных поўнаметражных фільмаў.

Стужка распавядае пра леташнія пратэсты ў Беларусі.

Рэжысёр Аляксей Палуян у каментары «Белсату» распавёў падрабязнасці, якім чынам ягоны «Courage» кваліфікавалі на прэмію:

«Фільм мае быць вылучаны краінай вытворчасці – у нашым выпадку гэта Нямеччына або Беларусь, як краіна арыгіналу. Нямеччына вылучыла іншы фільм, мастацкае кіно. У выпадку Беларусі тут няма чаго каментаваць. Таму іншы шлях кваліфікацыі – гэта перамога на міжнародных кінафестывалях, або ўдзел у міжнародных кінафестывалях класу А і дадаткова – кінапракат у краінах. У гэтым выпадку вельмі істотны кінапракат у ЗША. Удзельнікі Кінаакадэміі разглядаюць зяўку, і калі яны вырашаюць, што фільм кваліфікаваўся і можа ўдзельнічаць, то ён трапляе ў лонг-ліст. Мы зараз знаходзімся ў гэтым доўгім спісе са 138-ю фільмамі з розных краінаў свету».

Паказ фільму «Courage» ўжо адбыўся ў шэрагу заходніх краінаў. На кінафестывалі «Berlinale» стужку намінавалі на ўзнагароду як найлепшы дакументальны фільм.

Галоўныя героі стужкі – акторы Свабоднага тэатру: Марына Якубовіч, Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка.

Культурны рэпарцёр
Беларускі фільм пра жнівень-2020 ашаламіў усю Еўропу
2021.07.26 12:55

АД belsat.eu

Стужка навінаў