Апошні самалёт з мігрантамі вылецеў з менскага аэрапорту ў Ірак


Сёння, 2 снежня, Boeing-747 авіякампаніі «Iraqi Airways» здзейсніў апошні эвакуацыйны рэйс з мігрантамі, якія пажадалі вярнуцца на радзіму. Самалёт вылецеў з менскага аэрапорту ў накірунку сталіцы іракскага Курдыстана – гораду Эрбіль.

Усяго на рэйс зарэгістравана 427 пасажыраў. З іх 12 дзяцей да 2 год, паведамляе прэс-служба менскага аэрапорту.

Мігранты ў менскім аэрапорце. 2 снежня 2021 года.
Фота: iraqi.airways.official / Facebook
Мігранты падчас пасадкі ў менскім аэрапорце. 2 снежня 2021 года.
Фота: iraqi.airways.official / Facebook

Папярэднія эвакуацыйныя рэйсы Менск-Эрбіль, якія былі запланаваны на 28, 29 і 30 лістапада, былі адменены і перанесены на 2 снежня, нібыта з-за таго, што самалёты не былі запоўнены.

Паводле прадстаўніка Міністэрства міграцыі і перамешчаных асобаў Іраку рэйс 2 снежня мусіць стаць апошнім.

Мігранты ў самалёце да Эрбіля. 2 снежня 2021 года.
Фота: iraqi.airways.official / Facebook

Усяго кампанія «Iraqi Airways» зладзіла шэсць гуманітарных рэйсаў Менск-Эрбіль, на якіх грамадзяне Іраку вярталіся з Беларусі дадому. Агулам такімі рэйсамі было перавезена 2303 чалавека.

Hавiны
Мігранты, якія вярнуліся ў Ірак, заявілі, што перажылі кашмар у Беларусі
2021.11.19 09:47

Таксама паведамляецца, што сёння ў лагістычны цэнтр на беларуска-польскай мяжы, дзе ўтрымліваюцца мігранты, прыехала дэлегацыя МЗС Ірану.

Іранскія дыпламаты абяцаюць дапамагчы ахвотным уцекачам аднавіць дакументы і вярнуцца дадому. Калі такіх у Беларусі будзе шмат, яны гатовы арганізаваць рэйс і купіць авіябілеты ў Іран.

У лагістычным цэнтры яны хочуць азнаёміцца са становішчам і паразмаўляць з Чырвоным Крыжом.

Шчыра кажучы
«Памірайце там і не вяртайцеся». Як беларускія сілавікі катуюць мігрантаў
2021.12.01 15:41

Фота вокладкі: NAVZLET tv

За падрыхтоўку матэрыяла дзякуем Тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси»

АД belsat.eu

Стужка навінаў