У Менску аўтобус насмерць збіў жанчыну


Днём 2 лістапада ў Менску адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам маршрутнага аўтобуса. Узбуджана крымінальная справа, паведамілі ў Следчым камітэце.

Крыніца: skgovby/Telegram

Паводле інфармацыі Следчага камітэту, апоўдні 2 лістапада 62-гадовы вадзіцель аўтобуса МАЗ рухаўся па вуліцы Ангарскай у напрамку Партызанскага праспекту і ўчыніў наезд на 49-гадовую жанчыну.

Ад атрыманых траўм яна памерла на месцы. Загінулая ў момант ДТЗ пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Следчым упраўленнем супраць вадзіцеля аўтобуса ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК («Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання»).

Hавiны
У Крычаве сілавікі затрымалі дырэктара шыфернага завода і яго намеснікаў
2022.11.02 14:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў