У МУС назвалі экстрэмісцкім фармаваннем яшчэ тры інтэрнет-рэсурсы


Міністэрства ўнутраных спраў прызнала яшчэ тры рэсурсы экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

У прыватнасці, экстрэмісцкімі фармаваннямі абвешчаныя інтэрнет-рэсурсы «Революционное действие», «Народная самооборона» і «Революцiйна дiя». Іх дзейнасць цяпер лічыцца забароненай.

Раней экстрэмісцкімі фармаваннямі былі абвешчаныя: ініцыятава «Рабочы Рух / Расширенный круглый стол», рэсурс Dze.chat і ўсе аб’яднаныя ім тэлеграм-каналы, тэлеграм-каналы «NEXTA», «NEXTA-Live», «LUXTA», «Ошмяны», «Буслы ляцяць», «Дружины Народной Самообороны – ДНС», «Кибер-Партизаны», «Ждановічы сёння», «Мая краiна Беларусь», тэлеграм-чаты «ДНС чат», «Кибер-сливы», «Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя», «Я выхожу/МКБ», тэлеграм-канал «Буслы ляцяць» і ягоны чат.

Артыкулы
Юрыст: Прызнанне чатаў экстрэмісцкімі фармаваннямі – пераслед паводле палітычных мэтаў
2021.10.28 10:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў