У Беларусі заблакавалі сайты гомельскага «Флагштоку» і «Народных навін Віцебска»


Рашэннем Міністэрства інфармацыі ў Беларусі заблакаваны сайт гомельскага выдання «Флагшток». Такое паведамленне атрымліваюць беларусы, прайшоўшы па спасылцы на сайт flagstok.info.

За межамі Беларусі сайт адкрываецца без праблем.

Тэлеграм-канал выдання быў прызнаны экстрэмісцкім яшчэ 16 чэрвеня.

Таксама заблакаваны доступ да сайта «Народныя навіны Віцебска».

«У жніўні 2020 года Мінінфарм заблакаваў адзін з нашых паддаменаў – news.vitebsk.cc. Цяпер, верагодна, заблакавалі ўсе існыя паддамены і асноўны дамен vitebsk.cc», – распавёў БелаПАНу галоўны рэдактар сайта Сяргей Серабро.

З 2020 года ўлады Беларусі рэгулярна блакуюць у краіне сайты незалежных медыяў. Толькі за два апошнія тыдні былі заблкаваныя старонкі беларускіх выданняў Telegraf.by і «Новы час», расейскіх «Regnum» і «Настоящее время», нямецкага «Deutsche Welle».

Hавiны
Перасталі адкрывацца сайты газеты «Новы час» і рэсурсаў «Настоящее время» і «Deutsche Welle»
2021.10.28 16:35

МГ belsat.eu

Стужка навінаў