У Беларусі сёння вельмі моцныя туманы. Абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: АК / Белсат

Белгідрамет выступіў з папярэджаннем пра неспрыяльную з’яву надворʼя. На аўторак 2 лістапада ў краіне абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.

Паводле Белгідрамету, туманы з 7 гадзін да 12 гадзін распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі Беларусі. Бачнасць у тумане складзе 100-500 метраў.

У Менску туман захаваецца да 12 гадзін. Бачнасць у ім таксама будзе 100-500 метраў.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны