Мігранты з беларускай мяжы закідалі польскіх памежнікаў камянямі ды палкамі

Польскае памежнае ведамства апублікавала відэа нападу мігрантаў на польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю.

У роліку бачна, як людзі з беларускага боку кідаюць у службовы аўтамабіль палкі і камяні.

«На шчасце ў гэты раз пацярпеў «толькі» службовы аўтамабіль», – пракаментавалі ў памежнай ахове.

Адзначаецца, што здарэнне мела месца ў выходныя.

За апошні месяц польскія памежнікі зафіксавалі больш за 17 тысяч спробаў незаконнага пераходу мяжы

Паводле польскіх памежнікаў, толькі за кастрычнік на беларуска-польскай мяжы былі зафіксавалі амаль 17,3 тысячы спробаў незаконна перайсці мяжу.

У верасні такіх спробаў было каля 7,5 тысячы, а ў жніўні больш за 3,5 тысячы.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны