Летась беларусы атрымалі ў Еўразвязе больш як 63 тыс. відаў на жыхарства

За 2020 год грамадзяне Беларусі атрымалі ў краінах Еўрапейскага Звязу 63,5 тыс. першых відаў на жыхарства. Пра гэта сведчаць звесткі Еўрастату.

Найбольш дакументаў выдала беларусам Польшча – 50 923. Далей ідуць Літва – 7455, Чэхія – 913, Нямеччына – 835, Латвія – 481, Іспанія – 469, Эстонія – 279, Нідэрланды – 268, Італія – 263, Францыя – 235, Фінляндыя – 142, Аўстрыя – 142, Данія – 49, Харватыя – 32 і іншыя краіны.

Адзначым, што не ўсе тыя, хто выехаў, маюць падставы падаваць дакументы на атрыманне ВНЖ. Больш за тое, толькі адна Польшча з чэрвеня 2020 года да канца ліпеня 2021 года выдала беларусам 12 190 гуманітарных візаў, якія дазваляюць замежнікам легальна працаваць у краіне.

Урад дазволіў часцей выязджаць з Беларусі, але не ўсім. Хто атрымаў такое права?

Агулам краіны Еўразвязу ў 2020 годзе выдалі 2,2 млн першых відаў на жыхарства. У першую тройку сярод іх уваходзяць Польшча (598 тыс.), Нямеччына (313 тыс.) і Іспанія (312 тыс.).

Больш за ўсё ВНЖ у ЕЗ летась атрымалі ўкраінцы – 601 200. На другім месцы былі мараканцы (123 400), а на трэцім – грамадзяне Індыі (79 270). Больш за беларусаў ВНЖ атрымалі таксама грамадзяне Сірыі (73 819) і Бразіліі (72 440).

Стала вядома, колькі гуманітарных візаў у 2021 годзе выдала беларусам Літва

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны