Каталіцкі мітрапаліт Станеўскі і пасол Папы Рымскага наведалі Курапаты


Юзаф Станеўскі і Антэ Ёзіч у Курапатах.
Фота: Josepf Adamow Belarus / Facebook

Новапрызначаны каталіцкі мітрапаліт Менска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі і апостальскі нунцый Ватыкану ў Беларусі Антэ Ёзіч наведалі Курапаты.

Адпаведныя фота былі апублікаваныя 1 лістапада ў суполцы «Каталікі Беларусі» ў Facebook.

Паводле здымкаў, арцыбіскупы ў суправаджэнні святароў памаліліся і ўсклалі вянкі ў колерах сцягу Ватыкану да помніку ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі.

Юзаф Станеўскі і Антэ Ёзіч у Курапатах.
Фота: Josepf Adamow Belarus / Facebook

Афіцыйны сайт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі пра падзею нічога не паведамляе.

Нагадаем, што Каталіцкі касцёл 1 лістапада адзначае ўрачыстасць усіх святых, а 2 лістапада – успамін усіх памерлых вернікаў. Беларуская грамадскасць у гэты час традыцыйна ладзіла шэсце «Дзяды» ў Курапаты.

Hавiны
Дзяржаўныя прапагандысты пахваліліся тым, як перашкаджалі жалобнай акцыі ў Курапатах
2021.10.29 16:18

МГ belsat.eu

Стужка навінаў