Генпракуратура хоча прызнаць «Супраціў» разам з кіберпартызанамі тэрарыстычнай арганізацыяй


Генпракуратура Беларусі.
Фота: Sputnik Беларусь

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні арганізацыі «Супраціў» тэрарыстычнай і аб забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства.

Такі ж статус і забарону Швед просіць для ініцыятываў, якія ўваходзяць у«Супраціў»: «Кибер-партизаны», «Дружины Народной Самообороны – ДНС, «Буслы ляцяць».

Генпракуратура вінаваціць «Супраціў» у спробе аб’яднання радыкальна настроеных грамадзянаў для «наступнага схілення іх да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту з сілавым супрацьдзеяннем праваахоўнікам і здзяйснення актаў тэрарызму». Таксама сярод мэтаў «Супраціву» Генпракуратура бачыць «дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання; гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу».

Артыкулы
Што трэба ведаць пра суполкі «Буслы ляцяць» і «ДНС», якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі
2021.10.21 15:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў