Абаронцу Эдуарда Бабарыкі пазбавілі права на адвакацкую дзейнасць


Эдуард Бабарыка.
Фота: https://babariko.vision/

Міністэрства юстыцыі на паседжанні атэстацыйнай камісіі прыняло рашэнне аб немагчымасці выканання адвакатамі І. Варанковай, І. Петрашэвічам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Ірына Варанкова займалася справай палітвязня Эдуарда Бабарыкі, затрыманага 18 чэрвеня разам з бацькам Віктарам Бабарыкам, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы. Затрыманне ажыццяўляў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. У той жа дзень Эдуарда Бабарыку змясцілі ў СІЗА КДБ.

На гэтым жа паседжанні Аляксандар Бірылаў, адвакат гарадзенскага журналіста і палітвязня Андрэя Пачобута, атрымаў паведамленне, што яго кваліфікацыя «не цалкам адпавядае патрабаванням заканадаўства».

Такія пастановы вынесла кваліфікацыйная камісія ведамства ў пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі.

Нагадаем, раней такім жа чынам былі пазбаўленыя права на адвакацкую дзейнасць Дзмітрый Лаеўскі і Аляксандар Пыльчанка, якія абаранялі Віктара Бабарыку, Людміла Казак – адвакатка Марыі Калеснікавай, Міхаіл Кірылюк – абаронца Алены Леўчанкі і Юрыя Васкрасенскага, Сяргей Зікрацкі – абаронца Максіма Знака і журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай ды іншыя.

Артыкулы
Адвакат Антон Гашынскі: «90 % кліентаў сёння – абвінавачаныя ў экстрэмісцкіх справах»
2021.10.07 11:15

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў