У Кракаве прэзентавалі «Ледаколку» – першую кнігу пра Святлану Ціханоўскую


Вечарам 2 кастрычніка ў польскім Кракаве прайшла жывая прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska». У прэзентацыі ўзялі ўдзел і аўтар, і галоўная гераіня.

Святлана Ціханоўская і Руслан Шошын прэзентавалі кнігу «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska». Кракаў, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

«Lodołamaczka» – неўласцівая польскай мове жаночая форма слова «lodołamacz» (‘ледакол’), аўтарскі наватвор для апісання Святланы Ціханоўскай. Кніга напісаная журналістам польскай газеты «Rzeczpospolita» і калумністам «Белсату» Русланам Шошыным. Яна ў продажы з 28 верасня.

Святлана Ціханоўская і Руслан Шошын прэзентавалі кнігу «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska». Кракаў, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская і Руслан Шошын прэзентавалі кнігу «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska». Кракаў, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская на прэзентацыі казала, што кніга не пра яе, а пра ўсіх беларусаў. На кракаўскую прэзентацыю прыйшло мноства людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, выступоўцам ладзілі авацыі стоячы, гукалі «Жыве Беларусь». Выступалі таксама аўтар кнігі Руслан Шошын, дэпутат і прафесар Павел Коваль. У час прэзентацыі Ціханоўскую называлі «пані прэзідэнт».

Фотарэпартаж
Ціханоўская наведала Кракаў і Асвенцім, усклала кветкі ахвярам лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў
2022.10.02 18:40

Да прэзентацыі Ціханоўская наведала магілу загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і музей на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Пасля прэзентацыі Ціханоўская зладзіла сустрэчу з беларусамі ў цэнтры Кракава.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з кракаўскімі беларусамі. Кракаў, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кракаўскімі беларусамі. Кракаў, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Hавiны
У Польшчы выйшла «Ледаколка» – першая кніга пра Святлану Ціханоўскую. Для каго яна і што ў ёй новага?
2022.09.28 15:48

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў