Ціханоўская наведала Кракаў і Асвенцім, усклала кветкі ахвярам лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў


У Кракаве 2 кастрычніка пройдзе жывая прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska», у якой возьмуць удзел аўтар Руслан Шошын і галоўная гераіня кнігі – Святлана Ціханоўская. Яна ўжо прыбыла ў Кракаў, наведала таксама Асвенцім, што пад Кракавам.

Святлана Ціханоўская ў Кракаве, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская наведала ў Кракаве каралеўскі замак Вэвель і ўсклала кветкі на магіле Леха і Марыі Качыньскіх – прэзідэнта Польшчы і ягонай жонкі, загінулых у авіякатастрофе ў Расеі ў 2010 годзе. Ціханоўскую суправаджаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Святлана Ціханоўская на магіле Леха і Марыі Качыньскіх у Вавэлі. Кракаў, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская на магіле Леха і Марыі Качыньскіх у Вавэлі. Кракаў, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Затым Ціханоўская наведала Асвенцім, што ў 60 км ад Кракава, і музей на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Там яна ўсклала белыя і чырвоныя кветкі ахвярам нацыстаў.

Святлана Ціханоўская ў музеі на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. На фоне – сумнавядомы надпіс «Праца нясе вызваленне». Асвенцім, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская ў музеі на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Асвенцім, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

У кнізе памяці музею Ціханоўская пакінула такі допіс:

«Хопіць нявінных ахвяраў. Людзі не мусяць паміраць ад крывавых ідэяў дыктатараў. Чалавечае жыццё – найвышэйшая каштоўнасць. Мне балюча думаць, што столькі людзей памерлі ў гэтым месцы. І што сярод іх было столькі беларусаў».

Святлана Ціханоўская пакінула допіс у кнізе памяці ў музеі на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Асвенцім, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская пакінула допіс у кнізе памяці ў музеі на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Асвенцім, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Колькі чалавек нацысты забілі ў лагерах пад Асвенцімам, дакладна невядома, але прыблізна – 1,1 млн чалавек, з якіх каля 1 млн былі этнічнымі габрэямі, 70-75 тысяч – палякамі, каля 21 тысяч – цыганамі, каля 15 тысяч – савецкімі палоннымі. Сярод ахвяраў былі і беларусы, у музеі ёсць і шыльда памяці з надпісам па-беларуску.

Святлана Ціханоўская ў музеі на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Асвенцім, Польшча. 2 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Гісторыі
Першыя канцлагеры ў Беларусі стварылі бальшавікі – 100 гадоў таму
2021.01.27 16:31

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў