Губазікавец уцёрся ў давер да дэмакратычнага руху. Ці зрабілі высновы дэмакратычныя сілы?


Феерычная гісторыя, як губазікавец уцёрся ў давер да дэмакратычнага руху і меў доступ да процьмы важнай інфармацыі. Як гэта звязана з затрыманнем Пратасевіча? Ці зрабілі высновы дэмакратычныя сілы?

Як кажуць, і сапсаваны гадзіннік двойчы на дзень паказвае правільны час. Гэтак і ў лукашэнкаўскіх служак здараюцца паспяховыя аперацыі. Наступную гісторыю мы расказваем вам, каб усе мы (тыя, хто хочуць жыць у новай свабоднай Беларусі) зрабілі работу над памылкамі. Прызнанне таго, што ты зрабіў памылку, – гэта першы крок, каб не паўтарыць яе ў будучыні.

Гэтая гісторыя пачалася, калі створаны ў «Тэлеграме» канал «Чорная кніга Беларусі» (ЧКБ) збіраў каманду дзеля пошуку імёнаў і фота адказных за пераслед і рэпрэсіі ў Беларусі. У верасні 2020-га ў ЧКБ напісаў работнік службы бяспекі «Белгазпрамбанку» Артур. Артуру, які спрыяў эвакуацыі з Беларусі рэпрэсаваных асобаў, даверылі правяраць файлы, якія ананімна прыходзяць у чат-бот ЧКБ.

Ягонага прозвішча і твару ніхто не бачыў. Спецыялісты ў пытаннях бяспекі кажуць, што працаваць з непацверджанымі ды неверыфікаванымі асобамі можна. Пры ўмове, што інфармацыя ад такой крыніцы будзе праходзіць дадатковае правяранне, перш як на падставе гэтых звестак будуць рабіцца нейкія высновы або адбудзецца публікацыя такой інфармацыі. Але галоўнае правіла працы з неправеранымі людзьмі – вы можаце толькі браць, даваць невядомай асобе нешта ўзамен нельга. Нельга раскрываць такой асобе свае звесткі або дапускаць яе да працы ў вашай арганізацыі.

Людзі, адказныя за «Чорную кнігу Беларусі» і шэраг іншых інфармацыйных ініцыятываў праігнаравалі гэтае правіла, і чалавек, пра якога насамрэч нічога невядома, зрабіў ашаламляльна хуткую кар’еру ў лагеры сваіх ідэалагічных праціўнікаў. Цягам месяца Артур напрацаваў сабе такі аўтарытэт, што каардынатар ЧКБ дапусціў яго ў чат-бот ініцыятывы. Паглядзець відэа можна праз спасылку.

belsat.eu

Стужка навінаў