Журналіст «Комсомольской правды», які зрабіў інтэрв’ю пра Зельцара, на Акрэсціна. Пагражае да 12 гадоў калоніі


Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

Праваабаронцам «Вясны» паведамілі пра затрыманне журналіста «Комсомольскай правды» Генадзя Мажэйкі.

«Калі дакладна быў затрыманы Генадзь, і дзе ён зараз знаходзіцца – невядома», – піша ПЦ «Вясна».

Hавiны
Чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі патлумачылі, чаму заблакавалі сайт «Комсомольской правды в Беларуси»
2021.09.29 17:14

Антон Матолька паведамляе, што журналіст быў затрыманы 1 кастрычніка ў Маскве. Паведамляюць пра ператрус удома, у пастанове на ператрус былі ўказаны артыкула ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») КК. Паводле гэтых артыкулаў можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» заявіў аб знікненні журналіста Мажэйкі.

«Медиазона» звязалася з прэс-службай расейскага МУС, аднак там паведамілі, што не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтага:

«На сённяшні дзень інфармацыя не паступала».

Паводле рэдакцыі «Комсомольской правды», Мажэйка з учорашняга дня не выходзіць на сувязь. Яго бацькі таксама не адказваюць. У апошні раз з журналістам кантактавалі 1 кастрычніка каля 16:00.

У 13:12 «Комсомольская правда» паведаміла, што затрыманы знаходзіцца ў менскім ізалятары на Акрэсціна.

«Апошні раз мы размаўлялі з сынам па відэасувязі днём 30 верасня. Тады ён быў у гатэлі ў Маскве», – распавяла выданню маці Генадзя Мажэйкі Ірына.

Менавіта імя Генадзя Мажэйкі было пазначанае пад артыкулам, у якой знаёмая загінулага Андрэя Зельцара станоўча пра яго адгукнулася. Пасля гэтага сайт «Комсомольскай правды» ў Беларусі быў заблакаваны.

Hавiны
Крэмль катэгарычна не згодны з абмежаваннем доступу да сайту «КП в Белоруссии»
2021.10.01 13:59

МГ belsat.eu

Стужка навінаў