Затрыманне журналіста «КП», антырэкорд па каронавірусу і рэйтынг Moody’s. Галоўнае за 2 кастрычніка


Belsat.eu падводзіць вынікі 2 кастрычніка.

Затрыманне Генадзя Мажэйкі

Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

Сёння стала вядома, што ў Маскве быў затрыманы журналіст «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзь Мажэйка. Хто яго затрымліваў – расейскія ці беларускія сілавікі – невядома. Але пасля гэтага Мажэйку перавезлі ў Менск, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна.

У кватэры журналіста працаўнікі КДБ правялі ператрус на падставе крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») КК. Паводле гэтых артыкулаў можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Менавіта Генадзь Мажэйка быў аўтарам артыкулу, у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцара станоўча пра яго адгукнулася. Пасля гэтага сайт «Комсомольскай правды в Беларуси» быў заблакаваны.

З заклікам вызваліць журналіста ўжо выступілі Рада па правах чалавек пры прэзідэнце РФ і Саюз журналістаў Расеі.

У Беларусі абноўлены рэкорд па колькасці захварэлых на каронавірус за дзень

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 1998 новых выпадкаў інфікавання каронавіруса. Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 542 077 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

За содні зафіксаваныя 15 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 4174 асобы, сведчыць Міністэрства аховы здароўя.

Агенцтва Moody’s змяніла прагноз па Беларусі

Міжнароднае агенцтва Moody’s лічыць, што павысіліся рызыкі рэфінансавання запазычанасці Беларусі. Агенцтва змяніла прагноз па рэйтынгу са «стабільнага» на «негатыўны».

«Ключавымі фактарамі змены прагнозу на «негатыўны» зʼяўляюцца павышаныя рызыкі рэфінансавання запазычанасці з улікам узмацнення жорсткасці эканамічных і фінансавых санкцыяў, якія абмяжоўваюць магчымасці фінансавання, а таксама абмежаваныя рэзервы Беларусі, што зніжае здольнасць супрацьстаяць далейшым узрушэнням ва ўмовах падвышанай палітычнай нестабільнасці», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Moodys прагназуе дэфіцыт беларускага бюджэту ў 2022 годзе на ўзроўні 2,6%.

Hавiны
Агенцтва Moody’s змяніла прагноз па Беларусі з «стабільнага» на «негатыўны»
2021.10.02 18:20

Кіпрыёцкая кампанія адхрысцілася ад «beCloud»

Belsat.eu атрымаў адказ ад дырэктара «Sabsicca Holdings LTD» Артэміса Тамаідэса, дзе сцвярджалася: кіпрыёцкая кампанія не валодае доляй у «Беларускіх воблачных тэхналогіях».

«Sabscissa» прадала сваю долю ў «beCloud» і больш не мае дачынення да гэтай кампаніі», – адзначыў Артэміс Тамаідэс.

На дадатковае пытанне, калі і каму прадалі долю ў «beCloud», адказу мы не атрымалі. Застаецца таксама незразумелым, што сталася прычынаю змены структуры ўласнікаў беларускай кампаніі і хто цяпер з’яўляецца ўласнікам долі на 49 %. Нагадаем, канцы жніўня Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) выдаў загад, паводле якога з 2022 года «Беларускія воблачныя тэхналогіі» («beCloud») будуць новым тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны замест hoster.by («Надзейныя праграмы»).

Hавiны
Кіпрыёцкая кампанія адхрысцілася ад «beCloud», якому ААЦ даручыў адміністраваць байнэт
2021.10.02 12:54

Міграцыйны крызіс

601 спробу нелегальнага перасячэння мяжы зафіксавалі за мінулыя содні польскія памежнікі. Паведамляецца таксама, што затрымалі 29 нелегалаў: 23 грамадзяніны Іраку, 2 грамадзяніны Ірану, таксама грамадзянаў Анголы і Конга.

Салдаты літоўскага войска ўсталёўваюць калючы дрот на мяжы з Беларуссю ў Друскінінкаі. 9 ліпеня 2021 года.
Фота: Janis Laizans / Reuters / Forum

За дапамогу ў перапраўцы нелегальных мігрантаў затрымалі дваіх украінцаў, дваіх сірыйцаў і аднаго грамадзяніна Малдовы.

Яшчэ 84 мігрантаў за ноч з пятніцы на суботу не пусцілі літоўскія памежнікі. У Літве таксама кажуць пра стрэлы з беларускага боку мяжы.

Hавiны
Польшча працягнула надзвычайнае становішча на беларуска-польскай мяжы
2021.10.01 11:22

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў