За верасень у Беларусі вынеслі не менш як 103 прысуды ў палітычных крымінальных справах

Ілюстратыўнае фота. Фота: АК / Белсат

У верасні дзейныя ўлады Беларусі працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзянаў паводле палітычных матываў.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», у верасні суды вынеслі прысуды ў дачыненні да прынамсі 103 чалавек паводле палітычна матываваных крымінальных справах.

Таксама працягваліся затрыманні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, а таксама адвольныя затрыманні грамадзянаў за выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі, у тым ліку ў прыватным жытле і тэрыторыях.

Агулам за верасень суддзі за рэалізацыю права на мірны сход і свабоду выказвання меркаванняў наклалі не менш як 17 штрафаў на агульную суму 1 150 базавых велічынь (33,35 тыс. рублёў) і не менш за 64 адміністрацыйныя арышты агульнай працягласцю ў 924 сутак. З іх паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне правілаў арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) – 6 штрафаў і 19 арыштаў.

У месцах несвабоды знаходзяцца 715 вязняў, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі. Іх колькасць працягвае павялічвацца.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны