Улады Іраку абяцаюць дапамагчы сваім грамадзянам на беларуска-літоўскай мяжы


Намеснік міністра па пытаннях перамяшчэння і міграцыі Карым Нуры заявіў, што ўрад Іраку будзе працаваць над тым, каб вярнуць дадому іракскіх мігрантаў. Пра гэта паведамляе NRT Digital Media.

Паводле намесніка міністра, на беларуска-літоўскай мяжы цяпер знаходзяцца 275 грамадзянаў Іраку, у тым ліку 14 сем’яў. Яны размешчаны ў 29 лагерах для ўцекачоў. Карым Нуры падкрэсліў, што ў планах ягонага міністэрства адсочваць умовы ўтрымання гэтых людзей і дапамагчы ім у добраахвотнай рэпатрыяцыі.

ВІДЭА
Аляксандр Азараў: «Далі каманду спыніць пропуск мігрантаў у Беларусь». Ці завязуць новыя партыі?
2021.10.01 18:32

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў спрыянні нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіраваным перакідванні мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайной.

Аб’ектыў
Адказ на кантрабанду людзей
2021.09.29 22:54

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў