У Польшчу за содні не ўпусцілі больш як 600 мігрантаў з Беларусі


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

601 спробу нелегальнага перасячэння мяжы зафіксавалі за мінулыя содні польскія памежнікі. Такую статыстыку за ўчорашні дзень прадставіла 2 кастрычніка ў сваім Twitter Памежная ахова Польшчы.

Паведамляецца таксама, што затрымалі 29 нелегалаў: 23 грамадзяніны Іраку, 2 грамадзяніны Ірану, таксама грамадзянаў Анголы і Конга.

За дапамогу ў перапраўцы нелегальных мігрантаў затрымалі дваіх украінцаў, дваіх сірыйцаў і аднаго грамадзяніна Малдовы.

Яшчэ 84 мігрантаў за ноч з пятніцы на суботу не пусцілі літоўскія памежнікі, паведамляе DELFI. У Літве таксама паведамляюць пра стрэлы з беларускага боку мяжы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў