У Кіеве ўкраінскія дудары зладзілі акцыю салідарнасці з музыкамі «Irdorath»


Акцыя каля беларускай амбасады ў Кіеве 2 кастрычніка.
Фота: Белсат

Украінскія музыкі гурта «Fram» правялі акцыю «Music is not a crime» у падтрымку беларускіх дудароў і непасрэдна гурта «Irdorath».

«Яны выканалі на дудах кампазіцыі «Перемен» і «Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе» каля амбасады Беларусі ў Кіеве.

Роўна два месяцы таму, 2 жніўня, гурт «Irdorath» разам з сябрамі адзначаў дзень нараджэння вакалісткі бэнду Надзеі Калач. На мерапрыемства ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК і САХРа са зброяй у руках і затрымалі 16 чалавек за ўдзел у пратэстах жніўня 2020 года.

Акцыя каля беларускай амбасады ў Кіеве 2 кастрычніка.
Фота: Белсат

Некаторым з іх далі штрафы, некаторым – содні. На шасцёх жа чалавек завялі крымінальныя справы. Сярод іх – чатыры ўдзельнікі гурта «Irdorath» (Надзея Калач, Уладзімір Калач, Антон Шніп, Пятро Марчанка), а таксама двое іншых музыкаў (Юлія Марчанка (Юніцкая) і Зміцер Шыманскі). Цяпер ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Артысты знаходзяцца ў СІЗА.

Артыкулы
«Цэлы баявік знялі!» Паэтка Юлія Цімафеева – пра зняволенага брата, музыку «Irdorath»
2021.08.29 08:28
Hавiны
Завялі крымінальную справу на яшчэ аднаго музыку за марш 16 жніўня 2020 года
2021.08.07 20:08

МГ belsat.eu

Стужка навінаў