У Беларусі абноўлены рэкорд па колькасці захварэлых на каронавірус за дзень


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 1998 новых выпадкаў інфікавання каронавіруса. Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 542 077 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

За содні зафіксаваныя 15 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 4174 асобы, сведчыць Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
Дактары: Чацвёртая хваля каронавіруса ў Беларусі нагадвае сітуацыю падчас першай хвалі ў Італіі ці Іспаніі
2021.09.30 11:32

Афіцыйная статыстыка Мінздароўя наконт каронавіруса выклікае вялікі недавер у экспертаў і грамадскасці. Напрыклад, паводле звестак ААН, у красавіку – чэрвені 2020 года ў Беларусі анамальна вырасла смяротнасць: былі зафіксаваныя на 5600 смерцяў больш, чымся за год да таго. Менавіта на гэтыя месяцы прыйшоўся пік першай хвалі эпідэміі каронавіруса. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя на дзень 1 ліпеня 2020 года прызнала толькі 398 смерцяў ад COVID-19.

Сёлета журналісты тэлеканалу «Настоящее время» прааналізавалі звесткі, атрыманыя ад «Кіберпартызанаў», і прыйшлі да высновы, што ў Беларусі з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021-га ад каронавіруса залішняя смяротнасць склала 32 тысячы.

Hавiны
Новая хваля каронавіруса ў Беларусі: чэргі, нястача дактароў і абмежаванні ковідных выплатаў
2021.09.17 16:00

У верасні 2021 года ў Беларусь прыйшла чацвёртая хваля пандэміі каронавіруса. З канца жніўня Міністэрства аховы здароўя заяўляе пра больш чым 1000 інфікаваных штодзень. У апошнія тыдні колькасць захварэлых стабільна набліжаецца да 2 тысячаў штодзень, ужо некалькі разоў быў абноўлены антырэкорд за ўвесь час пандэміі ў Беларусі.

Hавiны
Памёр бацька Паўла Севярынца
2021.10.01 10:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў