Рада па правах чалавека і Саюз журналістаў Расеі заклікалі вызваліць Генадзя Мажэйку


Сакратар Саюза журналістаў Расеі ( СЖР) Цімур Шафіраў заявіў ТАСС, што журналісту выдання «Комсомольская правда в Беларуси» Генадзь Мажэйка, якога затрымалі ў ноч з 1 на 2 кастрычніка, не выставілі абвінавачанне ў тэрарыстычнай або нейкай іншай злачыннай дзейнасці, таму ён павінен быць вызвалены.

Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

«Наколькі мы ведаем, яму не выстаўляліся абвінавачванні, звязаныя з тэрарыстычнай дзейнасцю, з злачыннай нейкай дзейнасцю, з чаго мы можам меркаваць, што ён затрыманы па прычыне сваёй прафесійнай дзейнасці, па прычыне матэрыялаў, якія ён рыхтаваў для свайго выдання, гэта значыць, па факце за тое, што ён зʼяўляецца журналістам і выконвае свае журналісцкія абавязкі», – сказаў Шафіраў.

Ён падкрэсліў, што «сам факт працы журналіста не зʼяўляецца злачынствам і не можа служыць прычынай для яго затрымання».

«Таму мы настойваем на тым, і цяпер будзем звязвацца з калегамі і ў Беларусі, і з шэрагам іншых калегаў, каб поўная інфармацыя аб тым, дзе знаходзіцца наш журналіст, была апублікаваная. Каб было апублікавана, што менавіта яму інкрымінуецца. І натуральна, калі гэта звязана з ягонай прафесійнай дзейнасцю, каб ён быў неадкладна вызвалены», – заявіў сакратар СЖР.

З заклікам вызваліць Генадзя Мажэйку выступіла таксама Рада па правах чалавека пры прэзідэнце РФ:

«Пасля блакавання сайта «Комсомольской правды в Беларуси» дадзеныя дзеянні беларускіх уладаў выглядаюць мэтанакіраваным ціскам на расейскія медыі на тэрыторыі саюзнай дзяржавы. Прафесійная дзейнасць журналіста не можа быць падставай для пераследу».

Hавiны
Чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі патлумачылі, чаму заблакавалі сайт «Комсомольской правды в Беларуси»
2021.09.29 17:14

Журналіст «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзь Мажэйка быў затрыманы ў ноч з 1 на 2 кастрычніка, цяпер ён знаходзіцца ў менскім ізалятары на вуліцы Акрэсціна. У яго кватэры працаўнікі КДБ правялі ператрус на падставе крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») КК. Пры гэтым няма дакладнай інфармацыі, дзе адбылося само затрыманне – паводле некаторых крыніцаў, журналіста маглі затрымаць у Маскве.

Менавіта імя Генадзя Мажэйкі было пазначанае пад артыкулам, у якой знаёмая загінулага Андрэя Зельцара станоўча пра яго адгукнулася. Пасля гэтага сайт «Комсомольскай правды в Беларуси» быў заблакаваны.

Гэтае рашэнне ўладаў Беларусі асудзілі ў Крамлі. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што абмежаванне доступу да інфармацыі сайту «КП в Белоруссии» пярэчыць прынцыпу свабоды СМІ. «Мы катэгарычна не згодныя з гэтым. Мы лічым, што, безумоўна, гэта ідзе ў парушэнне прынцыпу свабоды СМІ», – сказаў прадстаўнік Крамля.

Hавiны
Крэмль катэгарычна не згодны з абмежаваннем доступу да сайту «КП в Белоруссии»
2021.10.01 13:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў