Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» пацвердзіў, што Генадзя Мажэйку затрымалі ў Маскве


Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін назваў арышт журналіста Генадзя Мажэйкі і блакаванне сайту газеты «самавольствам» і «абсалютна неадэкватнай рэакцыяй» уладаў Беларусі.

«На гэтую хвіліну вядома, што ў Генадзя Мажэйка быў ператрус вялікі, некалькі гадзінаў, што да яго прыехала 7 следчых, што Мажэйка з’ехаў у Маскву. Гэта была не нейкая камандзіроўка або рэдакцыйнае даручэнне, ён зʼехаў у Маскву па асабістых справах. Там яго затрымалі. Мы не ведаем, хто затрымаў, як і дзе, пакуль у нас няма ніякага афіцыйнага пацверджання», – заявіў Сунгоркін у эфіры Радыё «КП».

Цяпер Генадзь Мажэйка знаходзіцца ў менскім ізалятары на вуліцы Акрэсціна.

«Яшчэ некалькі дзён таму мы лічылі, што адбываецца нейкае непаразуменне, але цяпер я думаю, што ўсё, што адбываецца з «Комсомольской правдой», гэта проста такое… Напэўна, самае дакладнае слова – самавольства», – адзначыў ён.

Атаку на газету Сунгоркін звязвае з папулярнасцю сайта «КП» у Беларусі, што магло раздражняць улады, а таксама з «у цэлым вельмі нервовай сітуацыяй у палітычным жыцці Беларусі». «У прынцыпе там ідзе такое будаўніцтва абложанай крэпасці, у Беларусі цяпер», – дадаў ён.

Абноўлена
Рада па правах чалавека і Саюз журналістаў Расеі заклікалі вызваліць Генадзя Мажэйку
2021.10.02 19:13

Журналіст «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзь Мажэйка быў затрыманы ў ноч з 1 на 2 кастрычнік. У яго кватэры працаўнікі КДБ правялі ператрус на падставе крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») КК.

Менавіта Генадзь Мажэйка быў аўтарам артыкулу, у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцара станоўча пра яго адгукнулася. Пасля гэтага сайт «Комсомольскай правды в Беларуси» быў заблакаваны.

Гэтае рашэнне ўладаў Беларусі асудзілі ў Крамлі. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што абмежаванне доступу да інфармацыі сайту «КП в Белоруссии» пярэчыць прынцыпу свабоды СМІ. «Мы катэгарычна не згодныя з гэтым. Мы лічым, што, безумоўна, гэта ідзе ў парушэнне прынцыпу свабоды СМІ», – сказаў прадстаўнік Крамля.

Hавiны
Чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі патлумачылі, чаму заблакавалі сайт «Комсомольской правды в Беларуси»
2021.09.29 17:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў