Франак Вячорка: Самаабарона ва ўмовах тэрору – гэта не злачынства


Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Белсату» пракаментаваў інцыдэнт са стралянінай у Менску, у выніку якога загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.

Франак Вячорка ў эфіры «Белсату» падкрэсліў, што самаабарону ва ўмовах тэрору не трэба лічыць злачынствам, але пры гэтым нельга падтрымліваць гвалт і радавацца смерці.

«Мы ўсе павінны разумець, што кожная ахвяра – гэта віна рэжыму Лукашэнкі. Ясна, што КДБ, АМАП ды ГУБАЗіК – гэта паслугачы рэжыму, яны адказныя за злачынствы і тэрор. Але пры гэтым мы не павінны падтрымліваць будзь які гвалт ці смерць. Мы не павінны гэтаму радавацца. Мы павінны адрознівацца ад рэжыму. Мы павінны агітаваць за мірнае вырашэнне крызісу, наколькі гэта магчыма.

Таму што Лукашэнка свядома палярызуе грамадства. Ён свядома спрабуе страўліваць людзей паміж сабой. Мы бачым як гэтых ябацек накручваюць супраць абсалютна невінаватых мірных беларусаў, якія не пагаджаюцца з Лукашэнкам».

«Нашая задач – аб’ядноўваць, – адзначыў Франак Вячорка, – Але мы таксама разумеем і тых, у тым ліку Андрэя Зельцара, хто абараняе свой дом.

Самаабарона ва ўмовах тэрору – гэта не злачынства. Самаабарона – гэта вымушаная неабходнасць. Але таксама гэта прыкмета адчаю. Так ці інакш нашая задачу, каб гвалт быў спынены».

Нагадаем, раней Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным загінулых і адзначыла, што смерць любога чалавека – гэта вялізная страта.

Без акрэдытацыі
Кадэбэшніка застрэлілі свае: яны прыходзілі па жонку Зельцара
2021.10.02 15:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў