CNN не выканаў умову Лукашэнкі. Скандальнае інтэрв’ю выйшла ў эфір не так, як хацелі ў Менску

Кадр з інтэрв’ю Лукашэнкі тэлеканалу CNN. Скрын: Харитонов / Telegram

1 кастрычніка на амерыканскім тэлеканале CNN выйшла інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам, якое стала скандальным яшчэ да выхаду ў эфір.

Як паведамляў «Пул Первого», умовай інтэрв’ю было даць усё, што скажа Лукашэнка, «не выразаючы, не дадаючы».

Лукашэнка даў інтэрв’ю тэлеканалу CNN

Але на гутарку з ім вылучылі толькі каля 10 хвілін у міжнародным блоку двухгадзіннай перадачы «The Lead with Jake Tapper», напрыканцы другой гадзіны эфіру, перадае «Наша Ніва».

Пры гэтым тэлеверсія інтэрв’ю, якое апублікавала АТН, цягнецца 50 хвілін.

Больш за тое, у падводцы да інтэрв’ю CNN называе Лукашэнку «дзівакаватым» і апошнім дыктатарам Еўропы. Аўтары сюжэту нагадваюць пра гвалт супраць беларускіх пратэстоўцаў і прапановы лекаваць каронавірус «гарэлкай і хакеем».

Інтэрв’ю зрабілася скандальным яшчэ да сваёй дэманстрацыі, бо журналіст маскоўскага офісу CNN Мэцью Чэнс, які і вёў размову, назваў Лукашэнку «прэзідэнтам Беларусі».

Лукашэнка заявіў, што яму няма за што прасіць прабачэння ў беларусаў, інфармацыю пра катаванні назваў фэйкамі

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны