«BY_culture»: У Менску знішчылі выставу фотаздымкаў унікальнага беларускага абраду


Выстава фота Марыны Бацюковай.
Фота: Valery Klapotski / Facebook

Фонд «BY_culture» паведаміў пра знішчэнне ў Менску выставу фотаздымкаў з унікальнага беларускага абраду, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Выстава фота Марыны Бацюковай.
Фота: Valery Klapotski / Facebook

У фондзе адзначылі, што больш як пяць гадоў у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музею Беларусі месцілася выстава фотаздымкаў Марыны Бацюковай «Сула. Непарушае». Здымкі былі зробленыя падчас экспедыцыі на Веткаўшчыну, на ўнікальны абрад ваджэння і пахавання Стралы (ці Сулы). Фота вялікага фармату, гераінямі якіх былі жанчыны сталага веку і маладыя дзяўчаты ў народных строях, былі ўпісаныя ў архітэктуру дворыка.

Выстава фота Марыны Бацюковай.
Фота: Valery Klapotski / Facebook

Як заявіў у Facebook Валеры Клапоцкі, фотаздымкі Марыны Бацюковай былі знішчаныя на загад дырэктара музею.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў