З'явілася відэа забойства мужчыны ў Слоніме. Забойца – супрацоўнік ДАІ?


У сеціве з’явілася відэа з камеры назірання канфлікту ў Слоніме, пасля якога загінуў мясцовы жыхар Ілля Машыцкі. Чалавек, які перадаў відэа «Медыязоне», кажа, што смяротны ўдар Машыцкаму нанёс супрацоўнік ДАІ.

Па словах крыніцы, увечары 27 жніўня Ілля Машыцкі падышоў да траіх мужчын на стаянцы каля крамы «Алмі» на праспекце Незалежнасці ў Слоніме. Пасля гэтага адзін з мужчын, якога знаёмы Машыцкага называе супрацоўнікам ДАІ, ударыў таго па твары. Машыцкі упаў на зямлю, і пасля гэтага яго зацягнулі ў машыну.

Як вынікае з тайм-коду на відэа, у 23.15 аўтамабіль з удзельнікамі канфлікту зʼехаў.

Мужчына, які перадаў відэа журналістам кажа, што пацярпелы быў знаёмы з чалавекам, які яго ўдарыў. Паведаміў таксама, што ў СК завялі крымінальную справу па факце забойства, але сведкаў пакуль не апытваюць.

Як паведамляла 1 верасня «Беларускае Радыё Рацыя», хуткая дапамога не здолела выратаваць збітага слонімца – ён памёр праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту. Выданне паведамляла, што супрацоўніка Слонімскага ДАІ, які ўдарыў Машыцкага, спачатку затрымалі, але пазней выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Удакладнялася, што падазраваны ў забойстве міліцыянт здаў у мінулым «на крапавы берэт».

Hавiны
Міліцэйскага начальніка з Рэчыцы затрымалі п’яным у Гомлі. Цяпер ён звольнены
2022.08.17 16:42

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў