У гомельскім СІЗА № 3 адкрылі навучальны клас


У Дзень ведаў 1 ​​верасня ў гомельскім СІЗА № 3 урачыста – з пераразаннем чырвонай стужкі – адкрыўся навучальны клас. У ім змогуць вучыцца дзеці, якія праходзяць пад следствам, паведамляе «Гомельская праўда».

У гомельскім СІЗА адкрылі навучальны клас.
Фота: gp.by

Стварыць і адкрыць клас дапамагалі абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа і Гомельская епархія.

Вучыць дзяцей будуць выкладчыкі з СШ № 27 Гомля. Клас абсталяваны неабходнай мэбляй, дошкай і тэлевізарам для прэзентацыяў. Кожнаму непаўналетняму ўручылі неабходныя школьныя прылады і канцтавары, адзначылі ў абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

У гомельскім СІЗА адкрылі навучальны клас.
Фота: gp.by
У гомельскім СІЗА адкрылі навучальны клас.
Фота: gp.by
Аналітыка
«Калі сыдуць пенсіянеры – школы вымруць». 1 верасня ў беларускіх школах бракавала педагогаў і «ваенрукоў»
2022.09.01 22:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў