Мужчына пры затрыманні ў «экстрэмісцкай» справе пагражаў сілавікам сякерай


Міліцыя затрымала 53-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, які пакідаў каментары ў «экстрэмісцкім» чаце, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў. Пры затрыманні ён супраціўляўся сілавікам з дапамогаю сякеры. 

На відэа відаць, што твар мужчыны моцна збіты. Скрыншот: pressmvd/Telegram

«Мужчына быў затрыманы. Пры гэтым ён надаў актыўны супраціў супрацоўнікам спецпадраздзялення МУС, ужыўшы пры гэтым сякеру, якую раней ён набыў нібыта для абароны ад дзікай жывёлы», – заявіў прадстаўнік МУС.

Спачатку ў дачыненні мужчыны была адкрытая крымінальная справа паводле артыкулу за распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) за тое, што ў лістападзе 2020 года ён пакідаў каментары ў «экстрэмісцкім» чаце з заклікамі да гвалту ў дачыненні сілавікоў.

Цяпер у дачыненні мужчыны адкрылі яшчэ адну крымінальную справу за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці (арт. 362 КК).

У роліку МУС паказанае прызнанне затрыманага, які просіць прабачэння, кажучы, што ў каментарах ён «пагарачыўся».

Hавiны
У Беларусі 18 новых палітвязняў
2022.09.01 19:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў