Кіраўнік МАгАтЭ: Цэласнасць Запарожскай АЭС была парушаная некалькі разоў


Кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАгАтЭ) Рафаэль Гросі правёў 1 верасня на Запарожскай АЭС некалькі гадзінаў. Па вяртанні на тэрыторыю, падкантрольную Украіне, ён заявіў, што цэласнасць атамнай электрастанцыя была парушаная некалькі разоў, піша BBC.

Кіраўнік МАгАтЭ Рафаэль Гросі.
Фота: Genya Savilov / AFP / East News

«Відавочна, што фізічная цэласнасць электрастанцыі была парушаная некалькі разоў… Так працягвацца ня можа», – заявіў Рафаэль Гросі журналістам.

Паводле кіраўніка МАгАтЭ, яму ўдалося пабачыць усе ключавыя часткі АЭС – дыспетчарскія і аварыйныя сістэмы. Ягоная каманда прааналізуе пабачанае. Ён таксама ўдакладніў, што некалькі інспектараў МАгАтЭ засталіся на Запарожскай АЭС.

2 верасня стала вядома, што расейскія ўлады дазволілі міжнародным экспертам быць на тэрыторыі атамнай электрастанцыі пастаянна.

Галоўнай праблемай застаюцца рэгулярныя абстрэлы АЭС, якія могуць пашкодзіць станцыю і выклікаць выцек радыяцыі. У чацвер 1 верасня з прычыны абстрэлу быў спынены адзін з рэактараў. Рафаэль Гросі расказаў, што быў сведкам такіх атак.

«Былі моманты, калі было бачна, што страляюць: кулямёты, мінамёты. Два-тры разы сапраўды было вельмі трывожна», – сказаў Гросі.

Зяленскі: Свет пакуль не пачуў галоўнага

У сваю чаргу, у «Енергоатоме» Украіны заяўляюць, што расейцы, якія захапілі АЭС, прыклалі максімум намаганняў, каб інспекцыя МАгАтЭ не пабачыла рэальнай сітуацыі на станцыі. Вайсковыя цяжкавікі, якія знаходзіліся на тэрыторыі АЭС, былі пададзеныя інспектарам як тэхніка войскаў хімічнай абароны. У «Енергоатоме» сцвярджаюць, што інспектараў не пусцілі ў крызісны цэнтр АЭС, а ў дзень прыезду МАгАтЭ адключылі ў Энэргадары мабільную сувязь і інтэрнэт.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы перад удзельнікамі міжнароднага эканамічнага форуму «Ambrosetti» заявіў, што свет пакуль не пачуў ад МАгАтЭ галоўнага – закліку да Расеі аб дэмілітарызацыі Запарожскай атамнай электрастанцыі.

Войскі Расеі захапілі Запарожскую АЭС на самым пачатку вайны ва Украіне – 4 сакавіка 2022 года. З таго часу Расея і Украіна абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах тэрыторыяў каля АЭС.

Hавiны
«Енергоатом»: Расея спрабавала схаваць сваю вайсковую прысутнасць на ЗАЭС падчас візіту місіі МАгАтЭ
2022.09.02 13:55

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў