Хлопец з плакатам «Спасите» патлумачыў, навошта падняў яго


У Дзень ведаў Аляксандра Лукашэнку правёў сярод навучэнцаў першы ўрок, які транслявалі з Палаца незалежнасці амаль чатыры гадзіны. У нейкі момант у кадр трапіў хлопец, які трымаў блакнот са словам «Выратуйце». Партал «Tochka.by» адшукаў яго і даведаўся, што ён меў на ўвазе.

Скрыншот: Інфармацыйнае агенцтва БелТА / YouTube

Першакурснік спецыяльнасці «біятэхналогія» БДУ Раман расказаў сваю версію падзей. Ён распавёў, што нібы згаладаўся і падняў нататнік каб прыцягнуць увагу куратара.

«Усё зусім не так, як усе падумалі. Справа ў тым, што я не змог паесці ўчора ўвечары, не атрымалася паснедаць і сёння раніцай, бо не пачуў будзільнік і праспаў. Да канца трансляцыі адчуванні ў жываце былі зусім нядобрыя. Я напісаў свайму куратару «Спасите» ў мэсэнджар, але ён не адрэагаваў. Тады я і напісаў у блакноце, – растлумачыў Раман.

У гэты момант хлопец, які сядзеў наперадзе, пачаў задаваць сваё пытанне, і камера стала здымаць. Таксама хлопец дадаў, што калі прыглядзецца, то ў канцы відаць, як ён перадае запіску свайму куратару, які сядзеў наперадзе яго.

Студэнт разумее, што гэтая сітуацыя можа негатыўна адбіцца на яго вучобе і адзначае, што для яго гэтае паступленне шмат каштавала.

Hавiны
На адкрытым уроку Лукашэнкі хлопец падняў паперку з надпісам «Спасите»
2022.09.01 17:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў