«Газпром» цалкам спыніў пастаўляць газ у Еўропу праз «Паўночную плынь»


Расея цалкам спыніла пастаўкі ў Еўропу газу праз трубаправод «Паўночны паток». Як паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал кампаніі «Газпром», выяўленыя няспраўнасці не дазволяць працягваць «безаварыйную эксплуатацыю».

Пастаўкі ў Еўропу праз «Паўночную плынь» былі перакрытыя 31 жніўня, але іх планавалі ўзнавіць 3 верасня. Цяпер «Паўночную плынь» спынілі на няпэўны час – да поўнага рамонту.

«Газпром» тлумачыць гэта тым, што нібыта на турбіне «Trent 60» было выяўленае выцяканне алівы.

«Атрыманае папярэджанне «Растэхнагляду» Расеі аб тым, што выяўленыя няспраўнасці, пашкоджанні не дазваляюць працягваць бяспечную і безаварыйную эксплуатацыю газатурбіннага рухавіка. У сувязі з чым неабходна зрабіць адпаведныя захады і прыпыніць эксплуатацыю агрэгата «Trent 60» у сувязі з выяўленымі парушэннямі», – патлумачылі ў «Газпроме».

Пры гэтым «Газпром», са спасылкаю на кампанію «Siemens», сцвярджае, што поўнае выпраўленне пашкоджанняў магчымае толькі «ва ўмовах рамонтнага прадпрыемства». Гэта значыць – на заводзе «Siemens» у Канадзе. Але раней кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер казаў, што праз санкцыі рамонт агрэгатаў, якія перапампоўваюць газ, у Канадзе немагчымыя.

Адзіную турбіну «Паўночнай  плыні» «Trent 60» спынілі 31 жніўня на тэхабслугоўванне. Запусціць яе меркавалася праз некалькі дзён. Астатнія пяць турбінаў таксама не працуюць, бо, паводле кіраўніцтва кампаніі, маюць патрэбу ў рамонце і тэхабслугоўванні.

Hавiны
Міністры фінансаў G-7 дамовіліся абмежаваць цэны на расейскую нафту, у ЕЗ кажуць пра абмежаванне на газ
2022.09.02 18:19

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў