Затрыманага супрацоўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» арыштавалі на 12 дзён


Супрацоўнік АПБ Віктар Фянчук.
Фота: facebook.com/APB.BirdLife.Belarus

Віктара Фенчука, былога кіраўніка арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», пакаралі арыштам на 12 содняў, паведамляюць «Спісы Акрэсціна».

Пакуль невядома, паводле якога артыкулу яго судзілі. Цяпер эколаг на Акрэсціна.

Віктара Фенчука затрымалі 31 жніўня, у той жа дзень у офісе арганізацыі прайшоў ператрус.

Са словаў дырэктара АПБ Аляксандра Вінчэўскага, падчас наведвання офісу ўстановы сілавікі паводзіліся карэктна.

«Прыйшлі з пастановай у офіс арганізацыі. Папрасілі копіі некаторых фінансавых дакументаў. Тэлефоны супрацоўнікаў праверылі і з’ехалі. У пастанове шмат было чаго напісана. Шмат было ўсялякіх артыкулаў, цэлы абзац», – распавёў «Медиазоне» Вінчэўскі.

8 лістапада Фенчука затрымлівалі за ўдзел у маршы ў Менску. Тады ён атрымаў 15 содняў арышту.

Віктар Фянчук раней узначальваў арганізацыю. У 2014 годзе ён пераехаў у Берасцейскую вобласць, жыў на ўскраіне Белавежскай пушчы, удзельнічаў у праграме падтрымання запаведнасці, якую ажыццяўляюць «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Нацыянальны парк «Белавежская пушча» пры дапамозе Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Нямеччына).

Абноўлена
Знішчэнне экалагічных НДА: ператрус у «Аховы птушак Бацькаўшчыны», ліквідуюць «Багну»
2021.08.31 16:45

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў