У Магілёве не працягнулі кантракт з дасведчаным дзіцячым хірургам Міхаілам Елавым


Пра звальненне лекар Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Восенню мінулага года жонку Елавога Наталлю пасля «Маршу пенсіянераў» затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі.

«Скончылася маё апошняе дзяжурства ў аперацыйнай дзіцячай хірургіі! – напісаў спадар Міхаіл у сваім акаўнце. – Падведзены вынік: 47 гадоў працы ў неадкладнай хірургіі. З іх 32 гады – загадчык аддзяленнем дзіцячай хірургіі».

У каментарах пад пастом хірург зазначыў, што ён не сышоў на пенсію, з ім менавіта не працягнулі кантракт.

Увосень 2020 году жонку спадара Міхаіла Наталлю за ўдзел у «Маршы пенсіянераў» затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі, піша магілёўскі тэлеграм-канал MAYDAY. Потым відэа з аповедам спадарыні Наталлі пра дзеянні сілавікоў сабрала больш за сто тысяч праглядаў.

Hавiны
Рэаніматолаг Максім Ачарэтні: «Ёсць негалосны спіс лекараў, якія не даспадобы для сістэмы аховы здароўя»
2021.06.10 16:12

Міхаіл Елавы ўзначаліў дзіцячае хірургічнае аддзяленне 1 красавіка 1980 году, а да гэтага на працягу пяці гадоў працаваў агульным хірургам гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляецца на сайце Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні. Елавы звяртаў асаблівую ўвагу на ўдасканаленне арганізацыі хірургічнай дапамогі дзецям у вобласці. Пашыраная кансультатыўная дапамога дзецям у раёнах вобласці ў галіне неадкладнай і планавай хірургіі. З 2000 па 2010 гады дзякуючы намаганням Елавога павялічаны дыяпазон аператыўных умяшальніцтваў у дзяцей з прыроджанымі парокамі развіцця, укаранёныя сучасныя методыкі лячэння гнойна-сэптычных захворванняў і лапараскапічныя аперацыі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў