Сілавікі выламалі дзверы кватэры кіраўніка парталу «Трыбуна»


Кіраўнік спартовага парталу «Трыбуна» Максім Беразінскі.
Фота: maksim.berazinski / Facebook

У Максіма Беразінскага адбыўся ператрус. 1 верасня сілавікі прыйшлі ў кватэру, дзе ён жыў да ад’езду з Беларусі, паведаміў журналіст на сваёй старонцы.

Са словаў суседзяў ён даведаўся, што ў ягоным жытле нібыта шукалі наркотыкі, а праз тое, што ўдома нікога не было, выламалі дзверы. Але больш за ўсё ён пераймаўся за кухню:

«Ганарыліся, што шумелі толькі 5 хвілін, бо на лесвічнай пляцоўцы жывуць у тым ліку маленькія дзеці. Канфіскавалі жорсткі дыск старога камп’ютара, некалькі дапатопных флэшак, пару белых бранзалетаў, пару чырвоных, магніцік з Пагоняй з лядоўні і біту з лагатыпам «Tribuna». Больш за ўсё хваляваўся, каб не забралі кухню. Яна ў мяне белая, а пасярэдзіне – чырвоная лядоўня. Але кухня на месцы. Лядоўня таксама».

Па-за гульнёй
Максім Беразінскі: «Не выстаўляць спартоўцаў на камерцыйных спаборніцтвах – дзіўнае рашэнне!»
2021.08.21 22:17

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў