Міністр абароны Латвіі: Мы мусім думаць не пра Афганістан, а перш за ўсё пра Беларусь


Міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
Фота: https://twitter.com/pabriks

На інфармацыйнай сустрэчы міністраў абароны краінаў Еўразвязу латышскі кіраўнік абарончага ведамства Артыс Пабрыкс заявіў, што перш за ўсё палітыкі мусяць вызначыцца, што робяць баявыя групы Еўразвязу ў гэты час.

«Справа не ў войсках, а ў палітычнай волі. І пра што мы мусім думаць – не пра Афганістан, а перш за ўсё пра Беларусь. Вось што важна», – падкрэсліў ён.

Міністр таксама адзначыў, што істотна не толькі скаардынаваць дзеянні Еўразвязу ў гэтым пытанні, але і падтрымаць новыя санкцыі, бо на межы працягваецца ціск.

«Цяпер справа не ва ўцекачах, і медыі мусяць прысвячаць гэтаму больш увагі. Бо цяпер усе глядзяць на Афганістан, але тое, што адбываецца ў Беларусі – гібрыдная атака, дзе дзяржава выкрадае людзей, ставіць ім візу і выштурхоўвае ў памежную зону. Вось што цяпер робіць Беларусь. І гэта вельмі небяспечна, бо адначасова адбываюцца вучэнні «Захад-2021», яны сутыкаюцца ў тым самым месцы на межах Еўразвязу».

Hавiны
Мігранты з Усходу, якія трапілі ў Літву праз Беларусь, вяртаюцца дамоў. На рукі ім даюць € 300
2021.08.30 11:46

Сёння, 2 верасня, літоўская памежная служба апублікавала відэа, на якім відаць, як беларускія сілавікі са шчытамі гоняць мігрантаў прэч ад беларускай мяжы.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў