Беларусь не будзе сёлета ўдзельнічаць у дзіцячым «Еўрабачанні»


Каб мець права на ўдзел у конкурсе, трэба быць актыўным сябрам Еўрапейскага трансляцыйнага звязу, які ў траўні бягучага году прыпыніў сяброўства Белтэлерадыёкампаніі. БТРК адказвала за адпраўку беларускай дэлегацыі на конкурс.

Дзіцячае «Еўрабачанне-2021» пройдзе ў Парыжы ў снежні 2021 году. Удзел у ім прымуць 19 краінаў. Беларусі ў іх ліку няма, як вынікае з прэс-рэлізу на сайце Еўрапейскага трансляцыйнага звязу (EBU). Спаборнічаць будуць: Албанія, Арменія, Азербайджан, Балгарыя, Францыя, Германія, Грузія, Ірландыя, Італія, Казахстан, Мальта, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Польшча, Партугалія, Расея, Сербія, Гішпанія, Украіна.

Беларусь удзельнічала ў дзіцячым «Еўрабачанні» з моманту яго з’яўлення ў 2003 годзе. Двойчы беларусы перамагалі ў конкурсе – у 2005-м Ксенія Сітнік, у 2007-м – Аляксей Жыгалковіч.

Аб’ектыў
Стартавала «Еўрабачанне-2021». Без Беларусі
2021.05.17 22:48

Беларусь не ўдзельнічала сёлета і ў «дарослым» «Еўрабачанні», якое праходзіла ў сакавіку. Еўрапейскі трансляцыйны звяз забараніў удзел з песняй «Я научу тебя» баранавіцкага калектыву «Галасы ЗМеста», назваўшы яе занадта палітызаванай. Не дапамагла і замена песні – Беларусь адхілілі ад удзелу ў конкурсе. У адказ Беларускае тэлебачанне адмовілася трансляваць «Еўрабачанне-2021».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў