Арцём Анішчук, які «знік» з магілёўскай калоніі, знайшоўся ў Гомельскім СІЗА


Пра знікненне палітвязня Арцёма Анішчука паведаміла 31 жніўня ягоная жонка Вольга. Калі яна разам з адвакатам прыехала ў Магілёўскую калонію, дзе адбываў пакаранне ейны муж, там паведамілі, што «ён выбыў». Следчы казаў адвакату, што першы раз чуе пра этапаванне.

2 верасня Вольга атрымала ліст з Гомельскага СІЗА, у якім Арцём паведамляе, што з ім усё ў парадку, хіба што прастыў. Пра гэта піша магілёўскі тэлеграм-канал MAYDAY.

Гісторыі
Пагражалі згвалціць дручком, павесіць на дрэве, станавіліся на галаву і ўтоптвалі ў асфальт. «Гэта асабістая помста»
2021.06.17 15:44

Калі Арцём Анішчук адбываў пакаранне ў Магілёўскай папраўчай калоніі №15, ён заяўляў пра катаванні там. Па якой прычыне палітвязня перавялі ў Гомельскае СІЗА, невядома.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў