Звольнілі дырэктара птушкафабрыкі «Дружба». Ёсць меркаванні, што яго затрымлівалі


Пра звальненне дырэктара баранавіцкай птушкафабрыкі Васіля Маркевіча паведамляе выданне «Зеркало». Паводле крыніцаў, Маркевіча затрымалі 1 жніўня.

Васіль Маркевіч.
Фота: nashkraj.by

Васіль Маркевіч быў сябрам Савет Рэспублікі і кіраваў прадпрыемствам «Дружба» амаль 20 гадоў. Супрацоўнікі птушкафабрыкі кажуць, што затрыманне магло быць звязанае з атрыманнем хабару.

З сайта прадпрыемства ў той жа дзень, 1 жніўня, знікла згадка пра Маркевіча ў раздзеле кіраўніцтва, а таксама пазіцыя гендырэктара ў цэлым. Таксама ў адміністрацыі прадпрыемствы не сталі адказваць на пытанні аб падрабязнасцях звальнення, пацвярджаць або абвяргаць інфармацыю аб затрыманні.

Сам Маркевіч 2 жніўня адказаў на званок журналістаў, але адразу ж паклаў слухаўку, як толькі пачуў пытанне.

Васіль Маркевіч узначаліў птушкафабрыку яшчэ ў 2003 годзе. У 2014-м годзе Лукашэнка ўручаў яму падзяку за «значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці».

Аналітыка
Дэфіцыт бюджэту за два месяцы вырас амаль удвая. Наколькі гэта небяспечна для эканомікі краіны?
2022.08.02 15:52

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў