ЗША ліквідавалі кіраўніка «Аль-Каіды»


Злучаныя Штаты Амерыкі нанеслі авіяўдар па Кабуле ў Афганістане, у выніку якога быў забіты лідар «Аль-Каіды» Айман аз-Заўахіры, паведамляе прэсавая служба прэзідэнта ЗША.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў, што ў выніку аперацыі ў Кабуле вайскоўцы знішчылі Аймана аз-Заўахіры, які быў паплечнікам бін Ладэна і лідарам «Аль-Каіды».

Вядома, што Айман аз-Заўахіры браў удзел у планаванні тэрактаў 11 верасня 2001 года, у выніку якіх загінулі 2977 асобаў у ЗША. Таксама лідар «Аль-Каіды» адыграў ключавую ролю ва ўзрыванні амбасадаў ЗША ў Кеніі і Танзаніі, у выніку якіх былі забітыя 224 і параненыя больш за 4500 асобаў.

Аналітыка
Няўдалыя вайсковыя кампаніі ЗША: ад В’етнаму да Афганістану
2021.08.19 08:10

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў