Праз дрэннае самаадчуванне Аляксандра Фядуты сённяшняе паседжанне суда скончылі раней


Падчас суда па «справе аб дзяржперавароце» палітзняволены Аляксандр Фядута заявіў хадайніцтва аб неабходнасці медыцынскага агляду ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. Пасяджэнне было вырашана завяршыць раней, паведамляюць праваабаронцы.

Суд працягнецца заўтра, 3 жніўня, у 10:00.

Менскі абласны суд пачаў разгляд «справы аб дзяржперавароце». На фота: Аляксандр Фядута. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

У Менскім абласным судзе 2 жніўня прайшло чарговае паседжанне па «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Сярод абвінавачаных палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юры Зянковіч, супрацоўніца менскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка.

Фядута прызнаў віну часткова, Кастусёў і Зянковіч – не прызналі віну, Краўчук і Галубовіч – прызналі віну цалкам.

Hавiны
На судзе ў справе «змовы аб захопе дзяржаўнай улады» дапытваюць Аляксандра Фядуту
2022.08.02 13:02

Трэці дзень суда па «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачаўся з допыту Аляксандра Фядуты, а пасля пачаўся допыт палітзняволенай Вольгі Галубовіч – яна абвінавачваецца толькі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Артыкулы
Пачынаецца суд у «cправе аб дзяржперавароце». Што пра гэта вядома?
2022.07.29 10:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў