На судзе ў справе «змовы аб захопе дзяржаўнай улады» дапытваюць Аляксандра Фядуту


Праваабаронцы паведамляюць, што трэці дзень разгляду справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачаўся з допыту палітвязня Аляксандра Фядуты.

Менскі абласны суд пачаў разгляд «справы аб дзяржперавароце». Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

Палітзняволены палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута на судовым паседжанні ў справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» заявіў, што не прызнае сябе вінаватым «перш за ўсё паводле абцяжарвальных абставінаў – што злачынства было здзейснена з нізкіх памкненняў».

«Я таксама не згодны з тым, што ў змоўцаў былі размеркаваныя ролі і функцыі, а таксама што былі нейкія калегіяльныя рашэнні, бо ніякіх галасаванняў не вялося», – сказаў ён.

Аляксандр Фядута распавёў, што ў гэтую гісторыю яго ўцягнуў Юрый Шчыгельскі, які жыве ў ЗША.

«Лічу, што сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам быў Зянковіч», – сказаў ён.

Падчас паседжання Юрый Зянковіч заявіў, што выкажа сваё прызнанне або непрызнанне віны ў справе на наступным этапе судовага следства, калі ўсе абвінавачваныя дадуць паказанні.

Аб’ектыў
Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў не прызнаў сваёй віны ў змове з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу
2022.08.01 23:18

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў