У ліпені ў Беларусі паводле «пратэсных» крымінальных справаў асудзілі не менш за 76 асобаў


Праваабаронцы паведамляюць, што ў ліпені з палітычных матываў асудзілі не менш за 76 грамадзянаў краіны. Тэндэнцыя крымінальнага пераследу з палітычных матываў у краіне не спыняецца, піша «Вясна».

Праваабаронцы падсумавалі, што ў ліпені суддзі прысуджалі абвінавачваным у «пратэсных» крымінальных справах пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Агулам за ліпень у палітычных справах прысудзілі:

  • 162 гады і 3 месяцы зняволення для 50 асобаў;
  • 15 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») для 5 асобаў;
  • 50 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») для 21 асобы;
  • 920 базавых велічыняў штрафу на 29 440 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 10 асобаў разам з пазбаўленнем і абмежаваннем волі.

Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 76 грамадзянаў краіны, якіх асудзілі паводле палітычных матываў у ліпені. У чэрвені ў судах асудзілі 86 асобаў паводле «пратэсных» крымінальных справаў.

Аналітыка
Праект Карпянкова. Як сілавікі заняліся ідэалагічным выхаваннем беларускіх дзяцей
2022.08.02 11:03

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў